Архив

Волонсевичa

 

www.wolasewicz.com

piotr@wolasewicz.com

 

Прозвішча

 

„Прозвішча — гэта найменне, якім чалавек карыстаецца ў так відавочны спосаб, што звычайна не адчувае яго каштоўнасці. Аднак гэта менавіта дзякуючы яму мы не становімся ананімнымі ў вялікім натоўпе кліентаў, чыноўнікаў, банкаў і ўсялякага роду ўстаноў. Прозвішча — гэта асноўны элемент, які разам з імем вылучае чалавека ў грамадстве, служыць дзеля яго ідэнтыфікацыі. Яно не толькі набор гукаў, якія можна запісаць — словам, але яно таксама своеасаблівы гістарычны дакумент, які сведчыць аб працягласці роду. Гучанне і графічная форма прозвішчаў генеральна ўсталявалася на пераломе ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў разам з шырэйшым распаўсюджаннем арфаграфічных і словаўтваральных правілаў. Не прадухіліла гэта, аднак, узнікнення розных варыянтаў правапісу, скланення ці стварэння новых форм”. Асабліва прозвішчы, якія нас цікавяць, маглі падвяргацца змяненням. Нашы продкі пераважна насялялі тэрыторыю, якая была анексіраваная Расіяй. „Як вядома, вымаўленне некаторых гукаў у рускай мове і іх графічнае адлюстраванне розняцца ад лацінскага запісу не толькі графічнай формай, але пры іх прачытванні ўзнікае новая якасць”. Самую вялікую складанасць пры вызначэнні гучання прозвішча ў нашым выпадку нясуць перш за ўсё змякчэнні, г.зн. іе (е) і дыфтонгі on- Ή і en- κ. Мянушкі застаюцца адной з самых ранніх крыніц, якія садзейнічалі ўзнікненню прозвішчаў. Прозвішчы, утвораныя ад імя бацькі, звязаныя з групай патранімічных суфіксаў, між іншым, -евіч, -овіч. Гэта суфіксы агульнаславянскага паходжання і сустракаюцца яны ў прозвішчах усходніх і паўднёвых славян. Патранімічныя прозвішчы з канчаткамі -евіч, -овіч былі папулярнымі не толькі ў шляхецкім і мяшчанскім асяроддзях, але таксама сярод фраміруючайся інтэлігенцыі: святароў, настаўнікаў і звычайных чыноўнікаў. Яраслаў Завадзкі запрапанаваў падзел прозвішчаў улічваючы іх распаўсюджанасць, абапіраючыся на даследаванні К. Раймута, які ў сваю чаргу прааналізаваў базу PESEL. Прозвішчы, якія нас цікавяць, адносяцца да трох апошніх катэгорый. Глядзі: База PESEL

Катэгорыі прозвішчаў

Межы распаўсюджанасці

Самыя папулярныя

< 75 000

Вельмі папулярныя

37001-75000

Папулярныя

16001-37000

Сярэднераспаўсюджаныя

2001-16000

Нізкараспаўсюджаныя

901-2000

Рэдкія

31-900

Унікум

10-30

Кур’ёз

1-9

Strona g³σwna